ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 кастрычніка 2009 г. № 1322

Аб узнагароджанні рэдакцыі газеты Саюза беларусаў Латвіі «Прамень» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё беларускага друку ў замежжы, умацаванне беларуска-латвійскіх культурна-асветніцкіх сувязей узнагародзіць рэдакцыю газеты Саюза беларусаў Латвіі «Прамень» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.