ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 8 кастрычнiка 2002 г. № 1400

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЗАЛАТЫМ I СЯРЭБРАНЫМ МЕДАЛЯХ
"ЗА ВЫДАТНЫЯ ВЫНIКI Ў ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦI" I ПАХВАЛЬНЫМ
ЛIСЦЕ "ЗА АСАБЛIВЫЯ ПОСПЕХI Ў ВЫВУЧЭННI АСОБНЫХ ПРАДМЕТАЎ"

 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
 Беларусь от 9 ноября 2006 г. № 1502 (Национальный реестр
 правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 187,
 5/24198) <C20601502> _

 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991 г. "Аб адукацыi" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
 Зацвердзiць Палажэнне аб залатым i сярэбраным медалях "За
выдатныя вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi" i пахвальным лiсце "За
асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" (прыкладаецца).