ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 снежня 2006 г. № 111

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Об образовании» ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании», Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 121, 8/11273) наступныя змяненні і дапаўненні: