ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2009 г. № 1362

Аб узнагароджанні В.М.Галушкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па ўдасканаленню кормавытворчасці і павышэнню якасці і эфектыўнасці выкарыстання кармоў, значны асабісты ўклад у развіццё заатэхнічнай навукі, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчасць, падрыхтоўку навуковых кадраў узнагародзіць галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі кармлення свіней рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі», члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Галушку Васілія Міхайлавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.