ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 мая 2003 г. № 39

Аб зацвярджэнні Палажэння аб экстэрнаце ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Аб адукацыі» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года) (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (дадаецца).

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi

Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Аб адукацыі» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года) (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) і рэгулюе парадак арганізацыі і праходжання выніковай атэстацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (за курс базавай агульнаадукацыйнай школы) і на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы).