ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 1998 г. № 66

Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб вучэбна-навуковым аб’яднанні «Вышэйшая навучальная ўстанова – Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова» (ВНУ – ССНУ)

Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 23 августа 2017 г. 113

У мэтах стварэння нарматыўна-прававой базы, забеспячэння ўдасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў, рэалізацыі сістэмы бесперапыннай і інтэграванай адукацыі ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць Прыкладнае палажэнне аб вучэбна-навуковым аб’яднанні «Вышэйшая навучальная ўстанова – Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова» (ВНУ – ССНУ) на базе універсітэта, акадэміі, інстытута, вышэйшага каледжа, каледжа, тэхнікума, сярэдняга спецыяльнага вучылішча, вышэйшага тэхнічнага вучылішча, вышэйшага прафесіянальнага вучылішча.

2. Рэктарам (дырэктарам) навучальных устаноў сумесна з ўпраўленнямі міністэрств і ведамств, упраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама разгледзіць магчымасці стварэння аб’яднанняў «Вышэйшая навучальная ўстанова – Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова» (ВНУ – ССНУ).