ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2009 г. № 1455

Аб вызваленні М.А.Юркевіча ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці і назначэнні С.І.Місурагіна на гэту пасаду

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Юркевіча Мікалая Аляксандравіча ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта (пункт 2 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Назначыць Місурагіна Сяргея Ігнацьевіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.