ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 студзеня 2007 г. № 30

Аб камандзіраванні У.Э.Шульгі ў г. Пекін, г. Шанхай (Кітайская Народная Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 13 па 20 студзеня 2007 г. у г. Пекін, г. Шанхай (Кітайская Народная Рэспубліка) старшыню Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Шульгу Уладзіміра Эдвардавіча з мэтай наведвання кітайскіх прадпрыемстваў – вытворцаў абсталявання для вытворчасці драўняных плітных матэрыялаў, прадпрыемстваў, якія выпускаюць на абсталяванні кітайскай вытворчасці гэтыя матэрыялы і мэблю, а таксама вывучэння пытання аб магчымасці ўжывання такога абсталявання і прыцягнення кітайскіх крэдытных рэсурсаў пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, што распрацоўваюцца арганізацыямі названага канцэрна.