ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2009 г. № 248-ПСР4

Аб узнагароджанні І.У.Лаўрыненкі і В.А.Шаршуна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і значны ўклад у павышэнне мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагародзіць начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення – намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Лаўрыненку Ігара Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. За заслугі ў развіцці заканадаўства і значны ўклад у арганізацыю прававога забеспячэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагародзіць намесніка начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Шаршуна Віктара Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.