ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2009 г. № 250-ПСР4

Аб узнагароджанні А.І.Андаралы і А.У.Кузняцова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Андаралу Аляксандра Іванавіча – першага прарэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка»;

Кузняцова Анатолія Уладзіміравіча – дацэнта кафедры філасофіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка».