ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2009 г. № 272

Аб унясенні змяненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-свсу (Мінспорт) «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы»

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-cвсу (Мінспорт) «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы», зацверджаную пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2008 г. № 371, наступныя змяненні:

з рэквізіта «Адрасная частка і тэрмін прадстаўлення» слова «рэспандэнты:» выключыць;