ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 лістапада 2009 г. № 1507

Аб камандзіраванні І.С.Шунько, А.В.Філонава і В.У.Казакевіча ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 22 па 25 лістапада 2009 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра фінансаў Шунько Івана Сцяпанавіча, намесніка Міністра эканомікі Філонава Анатолія Васільевіча і старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i xiмii Казакевіча Валерыя Уладзіміравіча i зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

______________________________

*Не рассылаецца.