ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 верасня 2008 г. № 1342

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі

У адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у III квартале 2008 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 511,17 млн. рублёў для правядзення рамонтна-аднаўляльных работ на падводным трубаправодзе забору марской вады ў падначаленай Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай установе «Санаторый «Белая Русь» у г. Туапсэ (Расійская Федэрацыя), якая пацярпела ў выніку надзвычайнай сітуацыі, выкліканай ураганным ветрам у лістападзе 2007 г.