УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 снежня 2009 г. № 564

Аб прысуджэнні Брэсцкай вобласці Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння прысудзіць Брэсцкай вобласці Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.