ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 снежня 2009 г. № 259-ПСР4

Аб узнагароджанні членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Калеснікаву Людмілу Анатольеўну – суддзю Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

Ляскова Аляксандра Якаўлевіча – загадчыка аддзела па ўзаемаадносінах з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Марыскіна Аляксандра Уладзіміравіча – намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;