ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 кастрычніка 2008 г. № 1528

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

 

Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 1 декабря 2009 г. № 1559 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 291, 5/30827) <C20901559>

 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2008 г. па 10 студзеня 2009 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 11 снежня 2008 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў, якім прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;