ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 ліпеня 1998 г. № 187-З

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 чэрвеня 1998 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 1998 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46) змяненні і дапаўненні і выкласці яго ў новай рэдакцыі:

 

«ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносін у галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва народаў.

:''
Избранная закладка
Добавить новую папку
Папка 1
Папка 1-2
Папка 1-2
Папка 1-3
Папка 1-3
Папка 1-4
Папка 2
Папка 3