ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

27 ліпеня 2006 г. № 101

Аб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 1998 г. № 134

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прызнаць страціўшым сілу загад Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 1998 г. № 134 «Аб зацвярджэнні форм статыстычнай справаздачнасці па адукацыі».