ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 1998 г. № 175
Аб зацвярджэнні Інструкцыі па справаводству ў апараце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Утратил силу приказом Министерства образования Республики Беларусь от 4 марта 2011 г. № 108
З мэтай забеспячэння рацыянальнага вядзення справаводства, якаснага і своечасовага выканання арганізацыйна-распарадчых дакументаў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць і ўвесці ў дзеянне з 30 сакавіка 1998 г. Інструкцыю па справаводству ў апараце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (дадаецца).
2. Упраўленню спраў (Мінкевіч П.А.) арганізаваць вывучэнне Інструкцыі з супрацоўнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства.
3. Кіраўнікам структурных падраздзяленняў Міністэрства забяспечыць строгае выкананне Інструкцыі ўсімі работнікамі падраздзяленняў.
4. Лічыць страціўшым сілу загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 1993 г. № 139.