ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 мая 2009 г. № 15-З

Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 красавіка 2009 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 23 красавіка 2009 года

Артыкул 1. Артыкул 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць

1. Гастрольна-канцэртная дзейнасць – дзейнасць па арганізацыі і правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў (у тым ліку дабрачынных) на сцэнічных пляцоўках або ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам ці ў памяшканні з удзелам калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў.