ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лістапада 2009 г. № 61-З
Аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 8 кастрычніка 2009 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 22 кастрычніка 2009 года
Артыкул 1. Ратыфікаваць Рамачнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей, падпісанае ў г. Мінску 18 снежня 2008 года (далей – Рамачнае пагадненне).
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін з дня ўступлення ў сілу гэтага Закона прыняць неабходныя меры па рэалізацыі палажэнняў Рамачнага пагаднення.
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.