ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 мая 1996 г. № 323-XІІІ

Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь, Рэспублiкай Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкай i Расiйскай Федэрацыяй аб паглыбленнi iнтэграцыi ў эканамiчнай i гуманiтарнай галiнах, падпiсанага 29 сакавiка 1996 года ў г. Маскве

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Ратыфікаваць Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарных галінах, падпісаны 29 сакавіка 1996 года ў Маскве з агаворкамі да артыкула 2, часткі восьмай, артыкулаў 13, 24.

Да артыкула 2, часткі восьмай:

Выкарыстанне кантынгенту Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па-за яе межамі для сумеснай аховы знешніх граніц Бакоў можа быць ажыццёўлена толькі на падставе адпаведнага рашэння Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.