Заўвагі:
1. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы з’яўляецца адначасова кіраўніком цэнтральнай бібліятэкі.
2. Пасада інспектара па кадрах уводзіцца пры наяўнасці не менш за 80 адзінак па штатнаму раскладу.
3. У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі пры колькасці чытачоў звыш 4200 і 60 тыс. кнігавыдач у год апрача адзінак, якія прадугледжаны тыпавымі штатамі, дадаткова ўводзяцца адзінкі бібліятэчных работнікаў: галоўныя бібліятэкары (бібліёграфы), вядучыя бібліятэкары, бібліятэкары (бібліёграфы) з разліку адна адзінка на кожныя 700 чытачоў і 10 тыс. кнігавыдач; 0,5 адзінкі на кожныя наступныя 350 чытачоў і 5 тыс. кнігавыдач. У інфармацыйна-бібліяграфічным сектары цэнтральнай бібліятэкі пры колькасці чытачоў у сістэме звыш 45 тыс. і 800 тыс. кнігавыдач у год апрача адзінак, якія прадугледжаны тыпавымі штатамі, дадаткова ўводзіцца адна адзінка бібліёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сістэмы.