ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 2009 г. № 273
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-фк (Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і спорту» і ўказанняў па яе запаўненні
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-фк (Мінспорт) «Справаздача па фізічнай культуры і спорту» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2010 год;