ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2008 г. № 371

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-свсу (Мінспорт) «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-cвсу (Мінспорт) «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-cвсу (Мінспорт) «Справаздача спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008 год.