ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2009 г. № 1681

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 31 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2008 года «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2009 г. з рэспубліканскага бюджэту з фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях сродкі ў суме 8,991 млрд. рублёў на набыццё спецыяльнай тэхнікі і абсталявання згодна з дадаткам.

2. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях і Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.