ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2009 г. № 1685

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублiкi i Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Латвійскай Рэспублiкi i Расійскай Федэрацыі (прыкладаецца)* з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у ходзе перагавораў.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рачкоўскага Ігара Анатольевіча на падпісанне дадзенага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.