ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 мая 2000 г. № 636
Аб зацвярджэннi Пратакола аб правiлах працэдуры правядзення кансультацый аб паэтапнай адмене выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю дзяржаў – удзельнiц Пагаднення аб стварэннi зоны свабоднага гандлю
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Пратакол аб правiлах працэдуры правядзення кансультацый аб паэтапнай адмене выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю дзяржаў – удзельнiц Пагаднення аб стварэннi зоны свабоднага гандлю, падпiсаны ў г. Маскве 24 снежня 1999 г.
Вызначыць Мiнiстэрства замежных спраў органам, адказным за выкананне названага Пратакола.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу ўказанага Пратакола.