УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 студзеня 2010 г. № 6

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2009 года:

Бархаткову Ігару Антонавічу, мастаку, члену грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў», – за захаванне і творчае развіццё лепшых традыцый беларускага рэалістычнага жывапісу, серыю пейзажаў «Ціхая мая Радзіма»;