ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 студзеня 2010 г.282-ПСР4

Аб узнагароджанні Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.