ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 кастрычніка 2008 г. № 213

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 г. № 199

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2006 г. № 199 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 11-нк «Справаздача аб рабоце парка культуры і адпачынку» і ўказанняў па яе запаўненню» наступныя змяненні і дапаўненне: