ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2009 г. № 198
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненні
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-музей (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці музея» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;