ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 верасня 2009 г. № 199

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-цырк (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці цырка» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-цырк (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці цырка» гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-цырк (Мінкультуры) «Справаздача аб дзейнасці цырка» гадавой перыядычнасці і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2009 год.