ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 студзеня 2010 г. № 284-ПСР4

Аб узнагароджанні І.М.Парахневіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах, старшыню праўлення Лагойскага раённага спажывецкага таварыства Парахневіч Ірыну Міхайлаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.