ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2008 г. № 195
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-прафтэх (Мінадукацыі) «Справаздача аб дзейнасці ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-прафтэх (Мінадукацыі) «Справаздача аб дзейнасці ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 20 верасня 2009 г.;