ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2010 г. № 285-ПСР4

Аб узнагароджанні С.П.Сапуто Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую добрасумленную працу і заслугі ў развіцці грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» узнагародзіць старшыню Цэнтральнага праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» Сапуто Сяргея Пятровіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.