ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2010 г. № 287-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.С.Кухнавец, Ф.Г.Плюста, В.В.Поляка і С.В.Тукача Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»:

Кухнавец Галіну Сяргееўну – начальніка таварнай лабараторыі цэнтральнай заводскай лабараторыі;

Плюста Фрэда Генрыхавіча – аператара тэхналагічных установак паліўна-каталітычнай вытворчасці;

Поляка Віктара Васільевіча – слесара па рамонту тэхналагічных установак рамонтна-механічнай вытворчасці;

Тукача Сяргея Васільевіча – намесніка галоўнага інжынера.