ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2006 г. № 762
Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2017 г. № 21 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.01.2017, 5/43216) <C21700021>
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 1803 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 5/24509) <C20601803>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 235, 5/25815) <C20701185>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 декабря 2007 г. № 1747 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 6, 5/26438) <C20701747>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2009 г. № 599 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 5/29736) <C20900599>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 января 2010 г. № 5 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 27, 5/31121) <C21000005>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2010 г. № 1129 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 186, 5/32268) <C21001129>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 мая 2012 г. № 487 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 63, 5/35757) <C21200487>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 августа 2012 г. № 737 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 10.08.2012, 5/36091) <C21200737>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 октября 2012 г. № 943 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.10.2012, 5/36368) <C21200943>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 декабря 2013 г. № 1080 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.12.2013, 5/38158) <C21301080>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 42 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.01.2014, 5/38334) <C21400042>;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 марта 2016 г. № 178 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 11.03.2016, 5/41780) <C21600178>
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
Палажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім;
Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
Палажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры;
склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
2. Унесці ў Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482), наступныя змяненні і дапаўненні:
2.1. пункт 2 дапоўніць абзацам сёмым наступнага зместу:
«дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – дакумент, які выдаецца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ва ўстаноўленым парадку і з’яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.»;
2.2. у пункце 3:
у частцы першай словы «Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504)» замяніць словамі «Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195)»;
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Міністэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Міністэрствам культуры.»;
2.3. у пунктах 5 і 6 словы «дзяржаўным органам аховы гісторыка-культурнай спадчыны» замяніць словамі «Міністэрствам культуры»;
2.4. частку другую пункта 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Меры па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных і будаўнічых работ распрацоўваюцца арганізацыямі, якім выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, якія вядуць праектаванне ў названых зонах.»;
2.5. з пункта 8 словы «і распрацоўка» выключыць;
2.6. пункт 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«10. Міністэрства культуры, а таксама археолагі, кваліфікацыя якіх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваім рашэннем прыпыніць земляныя і будаўнічыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання ці знішчэння археалагічнага аб’екта.»;
2.7. пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Міністэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» дае заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і прапануе меры па яго ахове.»;
2.8. частку другую пункта 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Інфармацыя аб размяшчэнні археалагічных аб’ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных і будаўнічых работ, прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі археалагічнага профілю, выканаўцам якіх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i Міністэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.»;
2.9. пункт 13 дапоўніць словамі «, якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях»;
2.10. у пункце 14 словы «, выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi» замяніць словамі «Міністэрства культуры».
3. Міністэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пацвярджэнні статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
4. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590 «Аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры» (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 29, арт. 758);
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2002 г. № 1314 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11189);
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. № 1497 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225).
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 24 ліпеня 2006 г.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь | С.Сідорскі |
| Пастанова 15.06.2006 № 762 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) і ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Дзяржаўны спiс рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. Вядзенне Дзяржаўнага спіса ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.
4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:
унясенне ў Дзяржаўны спiс звестак аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
выключэнне з Дзяржаўнага спiса звестак аб аб’ектах, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці.
Звесткі аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс па раздзелах згодна з пунктамі 6–8 дадзенага Палажэння.
5. Дзяржаўны спіс з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПІСА
6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:
6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);
6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзіць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спіса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якія змяшчаюцца ў наступных графах:
шыфр;
назва;
датаванне;
месцазнаходжанне;
катэгорыя;
дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь;
8.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяці знакаў па наступнай схеме:
х х х х хххххх
8.1.1. першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзіцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыі:
1 – Брэсцкая вобласць;
2 – Віцебская вобласць;
3 – Гомельская вобласць;
4 – Гродзенская вобласць;
5 – Магілёўская вобласць;
6 – Мінская вобласць;
7 – г. Мінск;
8 – па-за межамі Рэспублiкi Беларусь;
8.1.2. другі знак у шыфры адпавядае віду гiсторыка-культурнай каштоўнасці згодна з артыкулам 12 Закона:
1 – матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасці;
2 – матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
3 – нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
8.1.3. трэці знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з яе характарыстыкамі, вызначанымі ў артыкулах 13–15, а таксама артыкуле 1 Закона:
А – дакументальныя помнiкi;
Б – запаведныя мясцiны;
В – помнiкi археалогii;
Г – помнiкi архiтэктуры;
Д – помнiкi гiсторыi;
Е – помнiкi горадабудаўнiцтва;
Ж – помнiкi мастацтва;
М – калекцыя;
Н – камплект;
8.1.5. шэсць апошніх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасці па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спіс. Пры гэтым замест лічбаў нумара, якія адсутнічаюць, прастаўляюцца нулі;
8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – гэта звесткі аб даце стварэння і (або) найбольш адметных перапрацоўках, якія вызначаюцца на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
8.4. месцазнаходжанне – сучасны адрас, па якім размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей – месца іх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасці з адрасам уласніка (уладальніка).
У выпадках змены адраса (назвы вуліцы, населенага пункта або іншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці надаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасці са звесткамі аб асаблівасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях і адпаведна іх значнасці, вызначанай у артыкуле 16 Закона;
8.6. у графе «Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады» змяшчаюцца звесткі аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядаліся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці, прадстаўленыя зацікаўленымі ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.7. у графе «Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь» змяшчаюцца рэквізіты нарматыўнага прававога акта, якім прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека.
ГЛАВА 3
ВЫКЛЮЧАНА
| Пастанова 15.06.2006 № 762 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь (далей – Банк звестак) і вызначэння парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім.
2. Банк звестак рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. Фарміраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Белрэстаўрацыя» (далей – ААТ «Белрэстаўрацыя»), упаўнаважаным на гэта Міністэрствам культуры.
4. Банк звестак уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак, запісаных на электронных носьбітах, аб:
гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс);
адметных выніках і сведчаннях гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі незалежна ад іх месцазнаходжання;
страчаных матэрыяльных аб’ектах, прадметах і нематэрыяльных праяўленнях творчасці чалавека, наяўнасць якіх дакументальна засведчана і якія маглі б атрымаць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.
ГЛАВА 2
МЭТЫ ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбітах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах інфармацыя аб каштоўнасцях, віды якіх вызначаны ў пункце 4 дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях; іншыя матэрыялы або іх копіі, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны.
7. Назапашванне інфармацыі аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны, праводзіцца ў мэтах:
вывучэння і ўліку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнічання ў наданні ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключэння ў Дзяржаўны спіс;
арганізацыйнай і навукова-метадычнай дапамогі ў апублікаванні Дзяржаўнага спіса;
стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкі наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання і ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;
архівіравання вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі;
садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання, установам, грамадскім арганізацыям, грамадзянам, іншым зацікаўленым пры вырашэнні пытанняў і арганізацыі работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, правядзенні навукова-даследчых, праектных, вытворчых і іншых мерапрыемстваў у дачыненні да гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы;
садзейнічання арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасці па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;
папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі ў краіне і за яе межамі.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
8. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялістамі ААТ «Белрэстаўрацыя», якія маюць адпаведную кваліфікацыю, што дазваляе праводзіць ім выяўленне, аналіз і рэдагаванне інфармацыі аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архівіраванне навукова-даследчых, праектных і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны (далей – спецыялісты).
9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасці з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўліковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць інтэрфейс Банка звестак.
10. У інтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў іншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:
уліковыя дадзеныя і месца знаходжання каштоўнасці, у якім прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасці, і для гісторыка-культурнай каштоўнасці – шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спісу;
абгрунтаванне статусу каштоўнасці з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якіх нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама страціўшых сілу нарматыўных прававых актаў, якімі гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэдні перыяд;
гістарычны адрас, які магла мець каштоўнасць пры яе стварэнні і ў далейшы перыяд існавання;
характарыстыка ўласнікаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткі аб уласніку (уладальнiку) каштоўнасці, лакалізацыі ўладання, датах пачатку і заканчэння права ўладання, форме ўласнасці, кошце аб’екта і даце вызначэння гэтага кошту;
звесткі аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем даты і нумара нарматыўнага прававога акта, якім зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апісання межаў і рэжымаў;
звесткі аб ахоўных абавязацельствах, якія падпісаны ўласнікам (уладальнiкам) каштоўнасці або ўладальнікам зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, і зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў Міністэрстве культуры;
інфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасці з дакументам, які дае ім права на правядзенне пэўных відаў работ;
кароткае апісанне каштоўнасці;
характарыстыка сучаснага тэхнічнага стану каштоўнасці;
звесткі аб элементах каштоўнасці, якія маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
гісторыя фарміравання і выкарыстання каштоўнасці;
кароткая гістарычная даведка пра каштоўнасць;
графічныя матэрыялы і фотаздымкі з адлюстраваннем каштоўнасці, у тым ліку ў розныя перыяды яе існавання або бытавання;
архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы пра каштоўнасць;
звесткі аб наяўнасці навукова-тэхнічнай дакументацыі на рэстаўрацыю і іншыя віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвішча і ініцыялы яго складальніка (спецыяліста), дата запаўнення гэтага раздзела.
Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены іншымі звесткамі, якія змяшчаюць важную для характарыстыкі каштоўнасці інфармацыю.
11. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца заказчыкамі распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павінны перадаваць у ААТ «Белрэстаўрацыя» ўстаноўленыя Міністэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на ўсе віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах іх аховы для ўнясення адпаведнай інфармацыі ў Банк звестак.
Інфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых і (або) электронных носьбітах заказчыкам распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі або па яго даручэнню праектнай арганізацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыі. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню і дазвол на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.
12. Запаўненне і дапаўненне інфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў выніку выяўлення новых дадзеных праводзіцца спецыялістамі на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых і іншых мерапрыемстваў звестак або копій матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.
Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялістам пры выкананні імі работы па збору звестак і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, правядзенне якой пісьмова пацвярджаецца Міністэрствам культуры або ААТ «Белрэстаўрацыя». Службовыя асобы, уласнікі (уладальнікі) і карыстальнікі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, грамадзяне, кіраўнікі і супрацоўнікі навукова-праектных арганізацый, іншыя зацікаўленыя абавязаны спрыяць спецыялістам у выяўленні і атрыманні дакладнай інфармацыі і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне народа Беларусі.
13. За ААТ «Белрэстаўрацыя», якое выконвае работу па фарміраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне і тэхнічныя сродкі, непасрэдна прызначаныя для фарміравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогій праводзіць выяўленне, фіксацыю, капіраванне, рэдагаванне і захаванне інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацікаўленым, увядзенне ў шырокі ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З ІНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК
14. Электронная праграма Банка звестак разлічана на прадастаўленне інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбітах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Інтэрнет і на папяровых носьбітах.
15. Органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, якія бясплатна прадстаўляюць інфармацыю аб гісторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак, могуць карыстацца змешчанай у ім інфармацыяй, а таксама сабранымі матэрыяламі навукова-праектнага і архіўна-бібліяграфічнага характару на бязвыплатнай аснове.
16. Іншыя зацікаўленыя могуць карыстацца інфармацыяй, прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння, з аплатай паслуг Банка звестак адпаведна калькуляцыі яго рэальных расходаў, зацверджанай Міністэрствам культуры.
Сродкі, атрыманыя ААТ «Белрэстаўрацыя» за карыстанне інфармацыяй Банка звестак, паступаюць на адпаведны рахунак гэтага прадпрыемства і выкарыстоўваюцца на патрэбы фарміравання Банка звестак або на яго матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
17. Пры стварэнні ў Інтэрнеце сайта Банка звестак для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца інфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спіса, а таксама асобныя ілюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.
18. Пры выкарыстанні інфармацыі, якая змяшчаецца ў Банку звестак, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай.
| Пастанова 15.06.2006 № 762 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсіх відаў навукова-праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), вызначаных артыкулам 36 Закона.
2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў (уладальнікаў), зацікаўленых у выкананні навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей – заказчык).
3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры па месцы яго знаходжання i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.
Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку работы па бягучаму рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якія выконваюцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю.
5. Заказчыкі па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павінны перадаваць у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыі, якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.
ГЛАВА 2
ВІДЫ ДАЗВОЛАЎ І ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ
6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
навукова-даследчых і праектных работ;
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях;
археалагічных даследаванняў пасля выдачы Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ выдаецца на правядзенне:
архітэктурна-археалагічных абмераў;
інжынернага даследавання будаўнічых канструкцый;
навуковых даследаванняў па зандажах і шурфах;
натурных даследаванняў;
лабараторных аналізаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;
фотафіксацыі;
праектных работ;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.
Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыі, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі.
7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – да канца каляндарнага года, у якім запланавана заканчэнне работ.
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасці ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павінен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Міністэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ
8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
91. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).
10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Міністэрстве культуры на працягу тэрміну, прадугледжанага нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Міністэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя віды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – у двухмесячны тэрмін з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пісьма інфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці фіксуецца ў кнізе рэгістрацыі дазволаў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якіх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення і правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмін пісьмова інфармуе аб гэтым Міністэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасці працягу работ.
У выпадку пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпыніць усе работы і паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры.
17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ іншаму заказчыку або пры перадачы падраду іншай праектнай або будаўнічай арганізацыі дазвол павінен быць перааформлены заказчыкам у Міністэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмін.
18. Пры правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копія дазволу павінна быць на аб’екце ў выканаўцы работ, які прызначаны загадам падрадчыка і з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб’екце.
19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
калі правядзенне работ не пачата ў шасцімесячны тэрмін з даты выдачы дазволу;
выяўлення факту фальсіфікацыі прадстаўленых у Міністэрства культуры дакументаў;
невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 і 17 дадзенага Палажэння.
Аб прыпыненні дзеяння дазволу Міністэрства культуры выдае прадпісанне, дзеянне якога захоўвае сілу да ўстаранення парушэння.
20. Пасля заканчэння ўсіх работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці заказчык прадстаўляе ў Міністэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці, пасля чаго названае Міністэрства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае заключэнне аб магчымасці прыёмкі ўказанай каштоўнасці ў эксплуатацыю.
Выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Міністэрства культуры, а таксама выкананне іншых відаў работ, не азначаных у дазволе, з’яўляецца самавольным і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
| да Палажэння аб парадку |
Форма
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ |
ДАЗВОЛ
на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ад «__» ___________ 20__ г. № ________
Дазвол сапраўдны па «__» __________ 20__ г.
У адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» дазвол выдадзены _______________________
(поўная назва
______________________________________________________________________________
юрыдычнай асобы, прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы)
на правядзенне | _________________________________________________________ (у адпаведнасці з пунктам (і) артыкула 36 названага Закона) |
на гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «__» | _________________________________________________________ |
Выканаўца работ: | _________________________________________________ |
Асобыя ўмовы: _______________________________________________________________
Аб’ект пад шыфрам _______________ унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад «__» _____________20__ г. № ____ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 20__ г., № _______).
Адказным за захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці (усіх яе адметных вартасцей) у працэсе работ з’яўляецца навуковы кіраўнік аб’екта, архітэктар ______________________________________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
_________________ |
| _______________ |
| ________________________________ |
(пасада) |
| (подпіс) |
| (ініцыялы, прозвішча адказнай асобы) |
|
| М.П. |
|
|
| ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова 15.06.2006 № 762 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) i ўстанаўлiвае парадак выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – пасведчанне).
2. Пасведчанне з’яўляецца афіцыйным дакументам, які пацвярджае адпаведную кваліфікацыю яго ўладальніка і дае права допуску да выканання азначаных у ім наступных відаў работ:
натурныя даследаванні па высвятленню i ўдакладненню адметных мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, аўтарскі нагляд за iх выкананнем;
работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасці рухомых і (або) нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх фрагменты, страта аўтэнтычнасці якіх недапушчальная.
У пасведчанні ў абавязковым парадку вызначаюцца катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, на правядзенне работ на якіх выдаецца гэта пасведчанне.
3. На ўладальнікаў пасведчанняў ускладаецца адказнасць за невыкананне палажэнняў Закона і абавязкаў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ
4. Пасведчанне выдаецца па форме згодна з дадаткам бясплатна Мiнiстэрствам культуры пасля атрымання рашэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей – Навукова-метадычная рада) аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.
5. Пасведчанні выдаюцца на падставе пісьмовага звароту ў Міністэрства культуры заказчыка распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або праектнай арганізацыі (далей – заявіцель).
Да звароту прыкладаюцца:
копія дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см.
6. Міністэрства культуры ў 5-дзённы тэрмін з дня паступлення звароту накіроўвае матэрыялы, указаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, для разгляду на чарговым пасяджэнні Навукова-метадычнай рады, якая выдае рашэнне аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права выканання работ, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.
Указаныя рашэнне або заключэнне выдаюцца ў тэрмін, які не перавышае 30 дзён з дня паступлення звароту.
Звесткі аб рашэннях Навукова-метадычнай рады аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца ў кнігу рэгістрацыі і выдачы пасведчанняў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
7. У выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэнні ўказваецца прычына адмовы і яе абгрунтаванне.
8. Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.
Пасведчанне мае нумар, які адпавядае нумару запісу ў кнізе рэгістрацыі і выдачы пасведчанняў.
Пасведчанне падпісваецца кіраўніком Міністэрства культуры або яго намеснікамі і завяраецца пячаткай гэтага Міністэрства.
Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго пісьмовай просьбе даверанай асобе.
9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублікат.
10. Пасведчанне выдаецца на тэрмін 5 гадоў.
Пасля заканчэння гэтага тэрміну выдаецца новае пасведчанне ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
ГЛАВА 3
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СПЕЦЫЯЛІСТА, ЯКІ МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ
11. Спецыяліст, кваліфікацыя якога пацверджана пасведчаннем:
11.1. мае права:
прыпыняць правядзенне асобных відаў работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры неабходнасці даследавання і фіксацыі нанава выяўленых яе частак і дэталей, якія маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці, пры пагрозе разбурэння канструкцый або знішчэння асобных элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, пры сістэматычным невыкананні навукова-праектнай дакументацыі і ўказанняў навуковага кіраўніка;
забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб’ектаў гаспадарчай дзейнасцi, якія задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;
прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;
ажыццяўляць кантроль за правядзеннем поўнага комплексу навукова-даследчых работ, у тым ліку з неабходнай фіксацыяй і аналізам у працэсе вытворчасці работ;
забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;
ажыццяўляць кантроль за распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, якая складаецца з камплекта дакументаў, атрыманых па выніках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы з вызначэннем умоў і мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне каштоўнасцей, і праектна-каштарыснай дакументацыі, распрацаванай у адпаведнасці з дзеючымі нормамі;
забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыі, што ўзнікаюць у працэсе правядзення работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;
ажыццяўляць кантроль за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;
забяспечваць навуковую фiксацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;
прадугледжваць меры па захаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ і пасля іх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;
адлюстроўваць у навуковай справаздачы дакладную і поўную інфармацыю, выяўленую ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ;
матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыі па выніках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыі;
ажыццяўляць кантроль за належным выкарыстаннем прапанаваных рэкамендацый і навукова-праектнай дакументацыі ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
12. У выпадках невыканання спецыялістам, які мае пасведчанне, патрабаванняў дзеючага заканадаўства і абавязкаў, ускладзеных на яго ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных прэтэнзій Міністэрства культуры і (або) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай радай прымаецца рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання.
Выпіска з пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады аб прыпыненні дзейнасці пасведчання накiроўваецца заявіцелю і ў адпаведны мясцовы выканаўчы або распарадчы орган, на тэрыторыі якога размяшчаецца гісторыка-культурная каштоўнасць.
13. Міністэрства культуры размяшчае пералік выдадзеных пасведчанняў на сваім сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
| да Палажэння аб парадку выдачы |
Узор пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі _________________
|
|
|
|
месца для фота | |||
| |||
Прозвішча ________________________ | |||
| |||
Уласнае імя _______________________ | |||
| |||
Iмя па бацьку _____________________ | |||
(пры яго наяўнасці) | |||
| |||
Выдадзена | _________________________ (пасада адказнай асобы) _________________________ (подпіс адказнай асобы) _________________________________ (прозвішча, ініцыялы адказнай асобы) М.П.
| ||
| Пастанова 15.06.2006 № 762 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) і ўстанаўлівае рэгламент работы і вызначае пералік пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей – Навукова-метадычная рада).
2. Навукова-метадычная рада з’яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. У сваёй дзейнасці Навукова-метадычная рада кіруецца заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.
ГЛАВА 2
ЗАДАЧЫ І КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ
4. Асноўнымі задачамі Навукова-метадычнай рады з’яўляюцца:
навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
5. Да кампетэнцыі Навукова-метадычнай рады адносіцца:
прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;
прыняцце рашэнняў аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты імі сваіх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;
кваліфікаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, які уключае разгляд фiксацыi, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб'екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
прыняцце рашэнняў аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;
разгляд распрацаванай у адпаведным парадку навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» і яе адабрэнне або неадабрэнне;
выдача рашэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.
ГЛАВА 3
СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦІ
6. У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, якія ў сваёй дзейнасці маюць адносіны да арганiзацыйных, навуковых, iнфармацыйных i iншых пытанняў, што закранаюць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
7. Навукова-метадычную раду ўзначальвае старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады.
Старшыня Навукова-метадычнай рады:
кіруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;
склікае пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;
арганізуе работу Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем;
вызначае шэраг іншых пытанняў, якія падлягаюць разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады і зацвярджае іх.
8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:
арганізацыю падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады;
паведамленне членам Навукова-метадычнай рады аб часе і месцы правядзення пасяджэння Навукова-метадычнай рады, пытаннях, якія вынесены на яе разгляд;
улік прысутных на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;
наяўнасць неабходнай дакументацыі, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
вядзенне справаводства Навукова-метадычнай рады, афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;
давядзенне прынятых Навукова-метадычнай радай рашэнняў да зацікаўленых.
9. Пасяджэнні Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц.
10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэнні пры наяўнасці на пасяджэнні не менш за 2/3 яе складу.
Рашэнні Навукова-метадычнай рады лічацца прынятымі, калі за яе рашэнне прагаласавала больш за палавіну прысутных на пасяджэнні членаў Навукова-метадычнай рады. Пры роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай рады, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады.
Па выніках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады прымаюцца рашэнні, якія фіксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца сакратаром Навукова-метадычнай рады ў тэрмін, які не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.
11. Старшыня Навукова-метадычнай рады мае права афіцыйна запрашаць для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, праектных устаноў, іншых зацікаўленых у вырашэнні пытанняў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей і разглядаюцца на пасяджэннях Навукова-метадычнай рады.
12. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.
ГЛАВА 4
КВАЛІФІКАВАНЫ РАЗГЛЯД ПРАПАНОЎ АБ НАДАННI МАТЭРЫЯЛЬНАМУ АБ’ЕКТУ АБО НЕМАТЭРЫЯЛЬНАМУ ПРАЯЎЛЕННЮ ТВОРЧАСЦI ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ І КАТЭГОРЫІ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI
13. Навукова-метадычная рада ажыццяўляе кваліфікаваны разгляд прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з абавязковым іх абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага ў пункце 3 артыкула 19 Закона.
Такое абгрунтаванне павiнна ўключаць:
звесткi аб месцазнаходжаннi матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якім прапануецца надаць статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым ліку карту мясцовасці з нанясеннем матэрыяльнага аб’екта або тэрыторыі бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека;
фіксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, якія выкананы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам культуры;
гiстарычныя звесткi аб характары матэрыяльнага аб’екта, яго аблiччы і ўплыве на развiццё рэгiёна або краіны, аб аўтары або прыналежнасцi знакамiтай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб’екта, яго ўладальнiках i iншае;
звесткi аб уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб’екта (назва арганiзацыi i яе юрыдычны адрас або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) фiзiчнай асобы i адрас яе рэгістрацыі па месцу жыхарства) або носьбiце нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека;
інфармацыю аб характары выкарыстання прапанаванага матэрыяльнага аб’екта, умовах бытавання нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека.
14. Квалiфiкаваны разгляд прапаноў аб пазбаўленні статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi матэрыяльнага аб’екта ці нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека ажыццяўляецца Навукова-метадычнай радай на падставе абгрунтаваных звестак, якія павінны ўключаць:
кароткую гістарычную даведку;
апісанне страты цалкам або асобных частак, элементаў, канструкцый, а таксама асобных адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, што адбыліся ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання;
даведку аб прычынах немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і захавання яе аўтэнтычнага характару ў сучасных умовах;
матэрыялы фотафіксацыі існуючага стану або месцазнаходжання матэрыяльнага аб’екта ў выпадку яго страты.
Прапановы аб пазбаўленні статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Міністэрства культуры накіроўвае мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.
15. Прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама аб пазбаўленні гэтага статусу, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным у пунктах 13 і 14 дадзенага Палажэння, Навукова-метадычнай радай не разглядаюцца і вяртаюцца Міністэрствам культуры асобе, якая іх унесла.
16. Разгляд Навукова-метадычнай радай прапаноў аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама пазбаўленні гэтага статусу ажыццяўляецца ў тэрмiн, якi не перавышае 30 дзён з даты іх паступлення ў Міністэрства культуры.
У выпадку неабходнасці ўдакладнення і (або) атрымання дадатковых звестак аб матэрыяльным аб’екце або нематэрыяльным праяўленні творчасці чалавека тэрмін разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 дзён, пра што Міністэрства культуры пісьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову.
17. Па вынiках разгляду прапановы Навукова-метадычная рада прымае рашэнне аб неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім такога статусу, а таксама аб пазбаўленні гэтага статусу.
Рашэнне аб адсутнасці неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца з абгрунтаваннем прычын.
18. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэннi накiроўваецца заяўнiку, уласнiку (уладальнiку), носьбiту, у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган у тэрмiн, якi не перавышае 14 дзён з дня яго прыняцця.
| Пастанова 15.06.2006 № 762 |
Склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
Яцко | – | намеснік Міністра культуры (старшыня Навукова-метадычнай рады) |
Сматрэнка | – | намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры (намеснік старшыні Навукова-метадычнай рады) |
Даньшына | – | намеснік начальніка аддзела навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры (сакратар Навукова-метадычнай рады) |
Багласаў | – | галоўны спецыяліст камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская спадчына» |
Бутэвіч | – | старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны |
Варфаламеева | – | старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат мастацтвазнаўства |
Власюк | – | старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар г. Мінска, кандыдат архітэктуры |
Гаўрыленка | – | начальнік аддзела тэрытарыяльнага развіцця і горадабудаўніцтва галоўнага ўпраўлення архітэктурнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва |
Жураўлёў | – | памочнік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» |
Карпук | – | вядучы архітэктар праектнага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» |
Лакіза | – | намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук, дацэнт |
Лакотка | – | дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар |
Сардараў | – | дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар архітэктуры |