ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 студзеня 2010 г. № 119

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры, падпісанае ў г. Гёдолё 14 мая 2009 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.