ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лютага 2010 г. № 178

Аб узнагароджанні М.Л.Кадушкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у забеспячэнне развіцця банкаўскай справы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Кадушку Мікалая Лук’янавіча, намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка.