МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ПАСТАНОВА

 ад 2 лютага 1995 г. N 14

 г.Мiнск

 Аб мiнiмальных спажывецкiх бюджэтах для
 розных сацыяльна-дэмаграфiчных груп
 насельнiцтва

 У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб фармiраваннi i
выкарыстаннi мiнiмальнага спажывецкага бюджэту" Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Зацвердзiць сярэднедушавыя мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты па
стану на 1 студзеня 1995 года ў разлiку на месяц у наступных памерах
для:

 сем'i з чатырох чалавек - 270543 руб.
 мужчыны працаздольнага ўзросту - 320447 руб.
 жанчыны працаздольнага ўзросту - 314737 руб.
 маладой сям'i з двума дзецьмi - 261604 руб.
 маладой сям'i з адным дзiцем - 282701 руб.
 сям'i пенсiянераў - 217447 руб.