ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2010 г. № 305-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.Е.Кузняцовай і Т.У.Шаблоўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Кузняцову Галіну Еўдакімаўну – намесніка начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці – начальніка аддзела перапісу насельніцтва;

Шаблоўскую Таццяну Уладзіміраўну – начальніка аддзела статыстыкі Барысаўскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці.