ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2010 г.308-ПСР4

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, высокія дасягненні ў развіцці сістэмы адукацыі, навукі і культуры, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць установу адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.