ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2010 г. № 309-ПСР4

Аб узнагароджанні У.А.Галіцкага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугi ў развiццi мясцовага самакiравання, вялiкi ўклад у рэалiзацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць старшыню Шчыткавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Галіцкага Уладзіміра Антонавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.