ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2010 г. № 310-ПСР4

Аб узнагароджанні А.Р.Брагі, М.М.Дарашэвіча, Н.А.Манька, А.Ф.Салаўёва Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Брагу Аксану Рыгораўну – аператара машыннага даення сельскагаспадарчага філіяла «Чыгірынка» Рэспубліканскага даччынага унітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці;

Дарашэвіча Міхаіла Міхайлавіча – трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства «Старыца-Агра» Капыльскага раёна Мінскай вобласці;

Манька Наталлю Аляксандраўну – жывёлавода сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас імя Дзяржынскага» Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці;