УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 лютага 2010 г. № 84

Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання прысудзіць установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.