ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лютага 2010 г. № 253

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грэчаскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, спорту і маладзёжнай палітыкі і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грэчаскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, спорту і маладзёжнай палітыкі ў якасці асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Міністра культуры Латушку Паўла Паўлавіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Грэчаскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі, спорту і маладзёжнай палітыкі, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;