ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лютага 2010 г. № 292

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 27 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2009 года «Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у I квартале 2010 г. з рэспубліканскага бюджэту са сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях 6,994 млрд. рублёў на набыццё спецыяльных тэхнiкі і абсталявання згодна з дадаткам.

2. Дазволіць Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях:

набыццё за кошт выдзеленых сродкаў імпартных спецыяльных тэхнікі і абсталявання без узгаднення з рабочай групай, створанай у адпаведнасці з распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2007 г. № 6р;