ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 снежня 2006 г. № 118

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўным навучанні і прафесіянальнай арыентацыі вучняў

У адпаведнасці з пунктамі 4 і 5 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб парадку стварэння і дзейнасці вучэбна-вытворчых аб’ектаў па працоўным навучанні i прафесiянальнай арыентацыi вучняў (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 жнiўня 1993 г. № 271 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб школьных і мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрнях» (зарэгістраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 19 кастрычніка 1993 г. № 67/12);