ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 сакавіка 2010 г. № 323-ПСР4

Аб узнагароджанні унітарнага камунальнага выдавецкага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Веснік Магілёва» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў асвятленні пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання ўзнагародзіць унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Веснік Магілёва» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.